wd wp Пошук:

Аляксандр Флемінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Флемінг.

Аляксандр Флемінг (англ.: Sir Alexander Fleming, 6 жніўня 1881, Дарвел — 11 сакавіка 1955, Лондан) — брытанскі бактэрыёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1943), Парыжскай АН (1946).

Біяграфія

Аляксандр Флемінг нарадзіўся 6 жніўня 1881 г у графстве Эйршыр ў Шатландыі, у шматдзетнай сям’і фермера. Калі яму было сем гадоў, памёр яго бацька, і Аляксандр разам са старэйшым братам сталі кіравацца з усімі справамі на ферме самастойна. У 1900 годзе ён прыйшоў у Лонданскі шатландскі полк з намерам удзельнічаць у англа-бурскай вайне, але так і не паспеў, таму што вайна скончылася. У 1906 годзе скончыў медыцынскую школу пры Лонданскім універсітэце і стаў членам Каралеўскага каледжа хірургаў. У наступныя гады ён працаваў у шпіталі Святой Марыі ў Лондане. У час Першай сусветнай вайны служыў капітанам у Каралеўскай медыцынскай арміі — працаваў у палявых шпіталях на заходнім фронце ў Францыі. У 1918 годзе Аляксандр вярнуўся ў шпіталь Святой Марыі, дзе праз 10 гадоў быў абраны прафесарам бактэрыялогіі. У 1908—1914 гг. і з 1918 года ў Бактэрыялагічным інстытуце ў Лондане, з 1928 г. прафесар, у 1946—1954 гг. дырэктар. З 1948 г. прафесар бактэрыялогіі ў Лонданскім універсітэце. У 1951—1954 гг. рэктар Эдынбургскага ўніверсітэта.

Быў прыхільнікам таго, што ўсе жывыя арганізмы маюць уласныя ахоўныя механізмы. Адкрыў лізацым (антыбактэрыйны фермент, выпрацоўваемы чалавечым арганізмам) і ўпершыню вылучыў пеніцылін з цвільных грыбоў Penicillium notatum — гістарычна першы антыбіётык. Адкрыццё пеніцыліну адбылося выпадкова, калі ў адной з кубкаў Петры Флемінг выявіў цвіль, вакол якой бактэрыі не размнажаліся. Ад дзяліўшыцвіль, ён устанавіў, што «булён, на якім разраслася цвіль, набыў выразна выяўленую здольнасць душыць рост мікраарганізмаў».

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1945 (разам з Х. У. Флоры і Э. Б. Чэйнам).

У 1955 годзе Флемінг памёр у сваім доме ў Лондане ад сардэчнага прыступу. Ён быў пахаваны ў саборы Святога Паўла.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Fleming — 2009.
  2. 1 2 Alexander Fleming // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. https://royalsocietypublishing.org/doi/pdf/10.1098/rsbm.1956.0008
  5. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/fleming.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дарвеле
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Імперскага каледжа Лондана
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Вэстмінстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне