.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Альфрэд Вялікі (старажытнаангл: Ælfrēd, Ælfrǣd; 849 — 26 кастрычніка 899) — кароль англасаксонскага каралеўства Уэсекса ў 871—899 г. Яго панаванне лічыцца канцом гісторыі Уэсекса і пачаткам гісторыі Англіі.
Аб’яднаў пад сваёй уладай суседнія англасаксонскія каралеўствы. Правёў рэформы з мэтай уладкавання свайго каралеўства і падрыхтоўкі барацьбы з датчанамі, увёў адміністрацыйнае дзяленне на графствы, заснаваў першы англійскі флот, будаваў памежныя ўмацаванні.
Паспяхова адбіваў напады датчан, якія захапілі паўночна-усходнюю частку Англіі. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх і Лондан. Спрыяў развіццю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда» у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы так і новыя каралеўскія ўказы.