wd wp Пошук:

Альтэрнарыя

Альтэрна́рыя (Alternaria) — род паразітычных і сапрафітных недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых.

Апісанне

На Беларусі найбольш вядомы альтэрнарыя паслёнавая (Alternaria solani) і альтэрнарыя капусная (Alternaria brassicae) — узбуджальнікі альтэрнарыёзу бульбы, памідораў, насеннікаў капусты. Выклікаюць сухую плямістасць. Зніжаюць ураджай бульбы і памідораў, усходжасць насення капусты.

Плямістасць на капусце

Міцэлій утварае цёмныя плямы з канідыямі, якімі грыбы размнажаюцца. Зімуюць грыбы міцэліем.

Некаторыя віды

Значэнне

Узбуджальнікі альтэрнарыёзу.

Меры барацьбы: знішчэнне раслінных рэшткаў, пратручванне насення капусты, фунгіцыды.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плеяспоравыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта