wd wp Пошук:

Алесь Ставер

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер (10 жніўня 1929, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 23 ліпеня 1995) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вясной 1944 падчас блакады партызанскага краю згубіў бацьку і братоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Вярнуўся дамоў у 1945. У 1949 скончыў Барысаўскае педвучылішча. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага РАНА, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-84 - карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962.

Загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995. Пахаваны ў Мінску.

Творчасць

З вершамі выступіў у друку ў 1949 (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). У 1959 выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай». А. Ставер аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць…» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі «Касцёр не гасне», 1961; «Пад вясёлкавай дугой», 1984). Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».

Аб перажытым у гады вайны А. Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п’есу «Слова не верабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы (балгарскую і польскую і інш.).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Паэты-песеннікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі