wd wp Пошук:

Алексіс Цыпрас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Алексіс Цыпрас (грэч.: Αλέξης Τσίπρας; нар. 28 ліпеня 1974 года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.

У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.

У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.

Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.

Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138054738 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Alexis Tsipras // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexis Tsipras // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 15 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты парламента Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камуністы Грэцыі
Катэгорыя·Палітыкі Грэцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе