wd wp Пошук:

Алафон

Алафо́н фанемы (ад грэч.: allos іншы, розны і грэч.: phōnē гук), гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца ў мове) фанема мовы.

У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі — толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць.

У кожнага алафона фанемы ёсць фанетычныя пастаянныя прыметы (іначай канстытутыўныя ці вызначальныя), паводле якіх гэтая фанема адрозніваецца ад іншых фанем.

Таксама ў кожнага алафона фанемы ёсць фанетычная пераменная прымета, паводле якой ён адрозніваецца ад іншых алафонаў гэтай самай фанемы.

Напрыклад, у беларускіх словаформах [раса] — [рас°у] фанема <с> праяўляецца ў двух алафонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыметамі з’яўляюцца: месца ўтварэння (зубныя), спосаб утварэння (фрыкатыўныя) і глухасць, а пераменнай прыметай з’яўляецца лабіялізаванасць або нелабіялізаванасць зычнага. Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фанетыка
Катэгорыя·Фанетычныя змены
Катэгорыя·Фаналогія