wd wp Пошук:

Алабама

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алабама (значэнні).

Алабама (англ.: Alabama) — штат у групе штатаў Паўднёваўсходняга Цэнтра. Плошча 133,9 тыс. км². Насельніцтва 4,4 млн. чалавек (2000). Адміністрацыйны цэнтр — горад Мантгомеры. Мае статут штата з 1819. Афіцыйная мянушка — «Сэрца Поўдня».

Гісторыя

Гістарычна тэрыторыю штата засялялі чакта, крык (маскогі) і іншыя народы з ліку «пяці цывілізаваных плямёнаў Аклахомы». Эрнанда дэ Сота абследаваў гэтыя землі ў 1540 годзе, а французы на чале з дэ Бьенвілем заснавалі першае сталае еўрапейскае селішча ў раёне сучаснага г. Мабіла ў 1702. Францыя саступіла рэгіён Вялікабрытаніі ў 1763, а тая, у сваю чаргу, змушаная была перадаць яго ЗША ў 1813, але Іспанія ўтрымлівала Мабіл да 1813 года. Паражэнне крыкаў у бітве пад Хорсшу-Бенд прывяло да прытоку белых пасяленцаў, якія зрабілі плантацыйнае рабства асновай эканомікі. Мантгомеры быў першай сталіцай Канфедэрацыі. Штат сур’ёзна папакутаваў за час Грамадзянскай вайны. Развіццё прамысловасці пачалося да канца XIX ст., але монакультура (бавоўна) прывяла да шырокамаштабнай дэпрэсіі ў сельскай гаспадарцы, узмоцненай у 1915 нашэсцем баваўняных шашолак. Змены ў эканоміцы ў 30-я гг. прывялі да развіцця энергетыкі і чорнай металургіі. У 1950—1960-я гг., нягледзячы на сур’ёзныя расавыя праблемы, штат цалкам перайшоў на шлях індустрыялізацыі.

Насельніцтва

(26 % чорнаскурага насельніцтва)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Алабама, Алабама, штат США // Аконит — Анри — 1926. — Т. 2. — С. 122.
  3. Алабама // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 344–346.
  4. Montgomery // Encyclopedia of Alabama / W. Flynt — 2008.
  5. Kay Ivey sworn in as Alabama’s 54th GovernorWHNT-TV.
  6. https://www2.census.gov/programs-surveys/decennial/2020/data/apportionment/apportionment-2020-table02.pdf
  7. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Штаты ЗША
Алабама
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных