wd wp Пошук:

Акадэмія навук Латвіі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акадэмія навук.

Акадэмія навук Латвіі (лат.: Latvijas Zinātņu akadēmija, англ.: Latvian Academy of Sciences, абрэвіятура LZA) — вышэйшая навуковая ўстанова Латвіі, якая аб’ядноўвае больш чым 300 вучоных Латвійскай рэспублікі і навукоўцаў усяго свету ў галіне прыродазнаўчых навук, інжынерных навук, сацыяльных і гуманітарных навук, дзейнасць якой фінансуецца і падтрымліваецца дзяржавай. Заснавана ў 1946 як Акадэмія навук Латвійскай ССР. Акадэмія выдае веснік «Zinātnes Vēstnesis» з 1989 года. Акадэмія размешчана ў будынку на Плошчы Акадэміі 1 у Рызе. Прэзідэнтам Латвійскай акадэміі навук з’яўляецца Юрыс Экманіс.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі
Катэгорыя·Навука ў Латвіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе