Турцыя падзяляецца на 81 іл (правінцыю). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго па стане на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтр іла размешчаны ў яго цэнтральным раёне (турэцк.: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна, ў статыстычных мэтах ілы згрупіраваныя ў 7 рэгіёнаў:
Палітычнае кіраванне ілам ажыццяўляе прызначаны ўрадам губернатар (валі). Рэзідэнцыя губернатара называецца вілает, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэння самой правінцыі. Гаспадарчае кіраванне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (турэцк.: büyükşehir belediyesi başkanı).