wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Мадагаскара

Карта акруг Мадагаскара

Адміністрацыйны падзел Мадагаскара — падзел тэрыторыі Мадагаскара на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Гісторыя

Правінцыі былі ўтвораны ў 1946 годзе, калі Мадагаскар быў французскай калоніяй. Першапачаткова іх было пяць, а шостая (Анцыранана) была створана трохі пазней, але да выбараў 1957 года[1].

Правінцыі былі скасаваны ў выніку прыняцця новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на канстытуцыйным рэферэндуме 2007 года. Пераходны перыяд да новага адміністрацыйнага падзелу склаў 30 месяцаў (да кастрычніка 2009 года). Але ў новай канстытуцыі, прынятай у 2010 годзе, шэсць аўтаномных правінцый з’явіліся зноў[2].

Правінцыі

Нумар Акруга Цэнтр Плошча (км²) Насельніцтва (2001)
1АнтананарываАнтананарыва58 2834 581 800
2АнцырананаАнцыранана43 0461 188 400
3ФіянаранцуаФіянаранцуа102 3733 366 300
4МахадзангаМахадзанга150 0231 733 900
5ТуамасінаТуамасіна71 9112 593 100
6ТуліяраТуліяра161 4052 229 600

Зноскі

  1. Deschamps: Histoire de Madagascar. Paris 1960. Pages 268 and 274.
  2. Арт. 5 Канстытуцыі
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спісы:Мадагаскар
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Мадагаскара