wd wp Пошук:

Адама Бэрау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэрау.

Адама Бэрау (англ.: Adama Barrow; нар. 18 лютага 1965, Манкаманг Кунда, Верхняя Рака, Гамбія)[3] — гамбійскі палітычны дзеяч. Трэці прэзідэнт Гамбіі са студзеня 2017 года. Член Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДП)[4].

Біяграфія

У пачатку 2000-х гадоў пражываў у Лондане, дзе працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры[5]. Да пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі, быў скарбнікам АДП і ўладальнікам агенцтва нерухомасці (Majum Real Estate), якое ён стварыў, у 2006 годзе, пасля вяртання з вучобы ў Лондане, Англія.

Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Гамбіі на Прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, якія прайшлі ў краіне 1 снежня[6]. Пасля таго, як кіраўнік партыі Усэйн Дарбі летам 2016 года быў асуджаны на тры гады за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і акцыях пратэсту, выбар дэмакратаў паў на Бэрау. Быў асноўным апазіцыйным канкурэнтам дзеючага прэзідэнта краіны Яя Джамэ, які займаў сваю пасаду з 1996 года[7]. У выніку нечаканай перамогі на выбарах быў абраны прэзідэнтам Гамбіі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1 снежня 2016 года атрымаў перамогу з 43,3 % галасоў, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джамэ (39,6 %) і Мама Кандзі (17,1 %)[8]. На наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнт Джамэ прызнаў сваё паражэнне і абвясціў пра перадачу ўлады пераможцу і жаданне дапамагчы абранаму прэзідэнту спакойна заняць пасаду[9]. Аднак, 9 снежня 2016 года, Джамэ ў тэлезвароце абвясціў аб тым, што за парушэнні не прызнае вынікі выбараў і загадаў іх паўторна правесці.

Адама Бэрау быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гамбіі ў пасольстве Гамбіі ў Дакары 19 студзеня 2017 года[10][11]. Праз некалькі гадзін войскі Сенегала і Нігерыі ўварваліся на тэрыторыю Гамбіі[12], але пазней кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі, каб даць Джамэ шанец на мірную перадачу ўлады абранаму прэзідэнту Адаме Бэрау[13]. Аднак Джамэ зноў адмовіўся сысці ў адстаўку. Тэрмін быў падоўжаны яшчэ на чатыры гадзіны, аднак ён праігнараваў і яго[14]. Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Абдэль-Азіз, прэзідэнт Гвінеі Альфа Кандэ і спецыяльны прадстаўнік ад ААН Махамед Ібн Чамбас спрабавалі ўгаварыць яго сысці ў адстаўку[15]. Міністр абароны краіны Усман Баджые заявіў, што армія Гамбіі не будзе ваяваць з ЭКАВАС[16]. Паводле звестак Бэрау і сенегальскага афіцыйнага прадстаўніка, Джамэ 20 студзеня пагадзіўся сысці з пасады прэзідэнта і пакінуць краіну[17][18].

У лістападзе 2021 года Адама Бэрау абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2024 года.

Асабістае жыццё

Па веравызнанні — мусульманін-суніт. Дзве жонкі, пяцёра дзяцей. Раней яго сына загрыз сабака[19].

Зноскі

  1. Adama Barrow // https://pantheon.world/profile/person/Adama_Barrow
  2. https://uzomediangr.wordpress.com/2016/12/03/the-biography-of-adama-barrow-age-life-profile-history-net-worth/
  3. ‘Adama Barrow appears at independent electoral commission today’. Архівавана 2 снежня 2016.
  4. Saidykhan, Musa. Breaking News: Adama Barrow Is UDP’s Candidate(нявызн.)  (1 September 2016). Праверана 25 November 2016.
  5. Argos guard tackles Gambia strongman(нявызн.)  (20 лістапада 2016).
  6. Breaking News: Adama Barrow Is UDP’s Candidate(нявызн.)  (1 верасня 2016). Праверана 25 лістапада 2016.
  7. Gambia 2016: Adama Barrow Laughs Off Jammeh’s Threat(нявызн.) (недаступная спасылка) (15 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2016. Праверана 25 лістапада 2016.
  8. Gambia election row: Yahya Jammeh ‘should step down now’ (en).
  9. Gambia’s Adama Barrow says shock win heralds ’new hope’ (en).
  10. Gambia crisis: Barrow sworn in in Senegal as Jammeh stays put(нявызн.)  (19 January 2017).
  11. Senegalese troops enter Gambia in support of its new president
  12. Савбяс ААН выступіў за змену ўлады ў Гамбіі
  13. Кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі
  14. Gambia crisis: Jammeh misses second deadline to step down(нявызн.), BBC (20 студзеня 2017).
  15. The Gambia: Jammeh ignores two more deadlines to quit(нявызн.), The Guardian (20 студзеня 2017).
  16. Gambia army chief recognizes President Barrow as commander-in-chief(нявызн.), Reuters (20 студзеня 2017).
  17. Gambia’s Yahya Jammeh ‘agrees to step down’(нявызн.). Al Jazeera (20 студзеня 2017). Праверана 20 January 2017.
  18. Gambia’s defeated leader agrees to cede power: Official(нявызн.), The Associated Press, New York Times . Праверана 20 January 2017.
  19. UPDATE 3-Gambia President Jammeh rejects outcome of Dec. 1 election Архівавана 20 снежня 2016. (en). reuters.com. 2016-12-10. Працытавана 2016-12-12

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Прэзідэнты Гамбіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамбіі