Zeuzera — род начных матылькоў з сямейства Cossidae.
Размах крылаў 50—70 мм. Крылы выцягнутыя і вузкія, з прыкметна скошаным вонкавым краем. Асноўная афарбоўка белая з цёмнымі плямамі.
Палавы дымарфізм. Вусікі самца ля асновы двухграбеністыя, вышэй — пілаватыя. Грабеньчыкі самак значна карацейшыя, а вяршыні вусікаў простыя. Геніталіі самца добра развітыя. У самкі — доўгі тэлескапічны яйцаклад[1].
Самкі адкладаюць яйкі па адным на кару лісцяных дрэў каля пупышак. Вусені — ксілафагі (харчуюцца драўнінай), развіваюцца на ствалах і галінках розных дрэў[2].