«ZIGZAG» (бел.: З Ігарам Загумёнавым) — беларускі рок-гурт, заснаваны ў горадзе Мінску у 2003 годзе Ігарам Загумёнавым. Калектыў працуе у стылях альтэрнатыўны рок, industrial, synthpop з элементамі беларускай этнічнай музыкі.
Калектыў выступаў на вялікай беларускай эстрадзе, у клубах і на вялікіх канцэртных пляцоўках роднага горада Мінска, выступаў у заходняй Еўропе і Афрыцы. У тым ліку на гала-канцэрце «СВЕТ БЕЗ МІН» у горадзе Найробі, Кенія.
Нягледзячы на тое, што асноўная частка творчасці «ZIGZAG» — альтэрнатыўны рок з элементамі этнікі і электронікі, на Беларусі праект найбольш вядомы шырокай аўдыторыі сваімі лёгкімі кампазіцыямі, якія з 2006 года актыўна ратуюцца айчыннымі FM-станцыямі.
У след за поспехам на радыё пачаўся ўдзел у вялікіх канцэртах на адной сцэне з зоркамі беларускай эстрады, удзел у тэлешоў, ратацыя кліпаў на тэлеканалах. Рэжысёрам кліпа на песню «Song Of The Wave» выступіў па сваёй ініцыятыве генеральны прадзюсар «MTV Мінск» Валянцін Грышко.
Хлопцы вырашылі цалкам не паглыбляцца ў кан’юнктуру беларускай афіцыйнай эстрады каб засяродзіцца на эксперыментах з альтэрнатыўнай, і таксама этнічнай музыкай.
У 2010 годзе калектыў прадстаўляе публіцы свой новы праект «BLAGI MAT!!!». З гэтай назвай гурт грае сімбіёз electro punk і folk punk з правакацыйнымі востра-сацыяльнымі тэкстамі і, нягледзячы на поўную адсутнасць падтрымкі з боку СМІ, дасягае ў клубах і на фестывалях яшчэ большага прызнання сярод беларускай моладзі, чым «ZIGZAG». Пры гэтым музыкі не выкарыстоўваюць для рэкламы свае раннія заслугі і ўспрымаюцца аўдыторыяй як новы гурт.
У апошнія гады з’яўлення новых трэкаў і жывыя выступы «ZIGZAG» бывалі нячастай з’явай у сувязі з занятасцю музыкаў у «BLAGI MAT!!!».
У жніўні 2011 года адбыўся апошні канцэрт «ZIGZAG». Гэта быў сольны канцэрт гурту на адкрытай летняй сцэне Палаца Рэспублікі (Мінск, Кастрычніцкая плошча).
У жніўні 2016 года калектыў заявіў аб магчымым хуткім вяртанні групы «ZIGZAG».