Z-карта (Зэт-карта) — зарэгістраваная гандлёвая марка на складаючыяся дапаможнікі, вынайдзеныя Джорджам Макдональдам, пісьменнікам падарожжаў і кансультантам Брытанскіх Авіяліній.
Макдональд выявіў, што традыцыйныя складаючыяся мапы былі занадта грувасткімі, каб насіць з сабой падчас камандзіровак у даследчыя паездкі, і пажадаў больш зручнага рашэння. Так Z-карта была распрацавана і запушчана ў 1992[1] з кампаніяй, як яна выглядае сёння, заснаванай ў 2003 годзе.
Z-карта была хутка прынята ў якасці маркетынгавага інструмента камунікацыі і дасягнула такога распаўсюджвання, што тэрмін Z-карта зараз выкарыстоўваецца як спасылка на шмат тыпаў «Z-створак» або «карт-канцэрцін», а не толькі на тыя, што вырабляе Z-CARD Ltd.[Крыніца?] Хаця Z-CARD заснавала рынак «Z-створак» у 1992 годзе, з таго часу на рынак увайшоў шэраг іншых кампаній, вырабляючых свае ўласныя прылады фармату «Z-створак». Першапачатковае натхненне для прадукту прыйшло з падобнага фармату раскладваючыхся мап.
Z-CARD і аналагічныя прадукты выкарыстоўваюцца ў шырокім дыяпазоне выпадкаў, у тым ліку ва ўнутраных карпаратыўных камунікацыях, у інфармаванні аб прадуктах і паслугах, а так сама ў рэкламнай прадукцыі ва ўсіх асноўных галінах прамысловасці.
У апошнія гады ў картах былі прадстаўлены такія тэхналогіі, як радыёчастотнай ідэнтыфікацыя, QR-коды і дапоўненая рэчаіснасці.[2]
У 2011, Z-CARD выйграла Ўзнагароду вышэйшай якасці Каралеўскага Інстытута Маркетынгу ў катэгорыі БМС. Папярэднія пераможцы ўзнагародаў КІМ: Саатчы & Саатчы, Маккен Эрыксан і JCDecaux.
У 2010 годзе, Z-CARD выйграла ў намінацыях «Бізнес года Паўднёвга Лондана» і «Лепшы бізнес для маркетынга» ў Бізнес-Узнагародах Паўднёвага Лондана.[3]