wd wp Пошук:

YUV

Фатаграфія я яе YUV-кампаненты.

YUV — Колерная мадэль, у якой колер ўяўляецца як тры кампаненты — яркасць (Y) і дзве колерарознасных (U і V).

Канверсія ў RGB і назад ажыццяўляецца наступнымі формуламі:

Для простай канверсіі

R = Y + 1.13983 * (V - 128);
G = Y - 0.39465 * (U - 128) - 0.58060 * (V - 128);
B = Y + 2.03211 * (U - 128);
Y = 0.299 * R + 0.587 * G + 0.114 * B;
U = -0.14713 * R - 0.28886 * G + 0.436 * B + 128;
V = 0.615 * R - 0.51499 * G - 0.10001 * B + 128;

Дзе R, G, B — адпаведна інтэнсіўнасці чырвонага, зялёнага і сіняга колераў, Y — яркасны складнік, U і V — колерарознасныя складнікі.

Мадэль шырока выкарыстоўваецца ў тэлевяшчанні і захоўванні/апрацоўцы відэаінфармацыі. Яркасная кампанента змяшчае «чорна-белую» (у адценнях шэрага) выяву, а астатнія дзве кампаненты змяшчаюць інфармацыю для аднаўлення патрэбнага колера. Гэта было зручна на момант з’яўлення каляровага ТБ дзеля сумяшчальнасці са старымі чорна-белымі тэлевізарамі.

У колернай прасторы YUV ёсць адзін кампанент, які пазначае яркасць (сігнал яркасці), і два кампаненты, якія пазначаюць колер (вектар колернасці). у той час як яркасць перадаецца з усімі дэталямі, некаторыя дэталі ў кампанентах колерарознаснага сігнала, пазбаўленага інфармацыі аб яркасці, могуць быць выдалены праз памяньшэнне разрознення адлікаў (фільтрацыя альбо асярэдненне), што можа быць зроблена некалькімі спосабамі (ёсть шмат фарматаў для захавання выявы ў колернай прасторы YUV).

YUV часта блытаюць з колернай прасторай YCbCr, і тэрміны YCbCr і YUV могуць ужывацца як узаемазамяняльныя, што вядзе да некаторай блытаніны. Калі гаворка ідзе аб відэа ці сігналах у лічбавай форме, тэрмін «YUV» у асноўным значыць «Y’CbCr».

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Каляровыя прасторы