wd wp Пошук:

Windows 10

Windows 10 — аперацыйная сістэма для персанальных камп’ютараў, якая распрацоўваецца карпарацыяй Microsoft у рамках сямейства Windows NT. Пасля Windows 8 сістэма атрымала нумар 10, абыходзячы 9. Сярод найбольш прыкметных вонкавых змяненняў значыцца вяртанне звыклага меню «Пуск», функцыя віртуальных працоўных сталоў і праца прыкладанняў Windows 8 у аконным рэжыме. Першая версія Windows 10 (build 9841) была выпушчаная 30 верасня 2014 года (для карпаратыўных кліентаў), і 1 кастрычніка 2014 года (для ўсіх). На прэс-брыфінгу 21 студзеня была анансаваная новая зборка, выпушчаная 23 студзеня. Рэліз Windows 10 адбыўся 29 ліпеня 2015 года ў 190 краінах і на 111 мовах. Выпуск Windows 10 плануюць правесці ў некалькі этапаў. Windows 10 будзе апошняй скрынкавай версіяй Windows, усе наступныя версіі будуць распаўсюджвацца выключна ў лічбавым выглядзе. На працягу першага году пасля выхаду сістэмы карыстальнікі змогуць бясплатна абнавіцца да Windows 10 на любой прыладзе пад кіраваннем афіцыйных версій Windows 7, Windows 8.1 і Windows Phone 8.1, адпаведным пэўным патрабаванням[1].

Асаблівасці

Упершыню кампанія Microsoft стварае версію аперацыйнай сістэмы сумесна з карыстальнікамі, улічваючы іх пажаданні і перавагі, на аснове дадзеных папярэдняга тэставання. Праграма папярэдняй ацэнкі.

Windows 10 — адзіная АС для разнастайных прылад: камп’ютэраў, планшэтаў, смартфонаў, Xbox One і іншых. Будуць даступныя адзіная платформа распрацоўкі і адзіны магазін універсальных прыкладанняў, сумяшчальных з усімі падтрыманымі прыладамі. Windows 10 будзе прадастаўляцца ў якасці паслугі з выпускам абнаўленняў на працягу падтрымкі прылады. Карыстальнікі настольнай версіі Windows 10 атрымаюць магчымасць ствараць некалькі працоўных сталоў і пераключацца паміж імі. Таксама з’явіцца галасавой памочнік Cortana для камп’ютэраў і планшэтаў.

Зноскі

  1. Windows 10 — Microsoft Windows
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямейства аперацыйных сістэм Windows NT
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта