wd wp Пошук:

Wienerberger

Wienerberger — найбуйнейшы ў свеце вытворца керамічных будаўнічых матэрыялаў, прадстаўлены 204 заводамі ў 30 краінах свету.

Канцэрн Wienerberger вырас з невялікага аўстрыйскага прадпрыемства, заснаванага Алаісам Місбахам у 1819 годзе ў раёне Вінерберг горада Вена.

У 1869 годзе кампанія была зарэгістравана на Венскай фондавай біржы. Акцыі кампаніі маюць лістынг на Венскай фондавай біржы з 1869 года, 100 % якіх знаходзяцца ў вольным абароце. Апроч таго, акцыі кампаніі ўлучаны ў базу разліку індэкса ATX Венскай біржы.

У 1986 годзе пачалася імклівая экспансія прадпрыемства і выхад на міжнародную арэну. За кароткі тэрмін невялікая аўстрыйская кампанія ператварылася ў сусветнага лідара па вытворчасці керамічнай цэглы і дахоўкі.

Зноскі

  1. Google Finance
  2. 1 2 3 Годовой отчёт 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1819 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі