wd wp Пошук:

Tyta luctuosa

Tyta luctuosa (лац.) — матылёк з сямейства совак.

Від сустракаецца ў большай частцы Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Афрыцы.

Дарослы матылёк дасягае ў даўжыню 11 мм, цёмна-карычневай афарбоўкі з адной вялікай белай плямай на кожным крыле. Размах крылаў 22-26 мм.

У год з’яўляецца два пакаленні, у цёплых рэгіёнах можа быць і трэцяе пакаленне. Самка адкладае 400—500 яек. Вусень карычневага колеру. Харчуецца зялёнымі лісцем і кветкамі палявых траў. Завезены ў ЗША для барацьбы з інвазійнай бярозкай палявой (Convolvulus arvensis).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Соўкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта