wd wp Пошук:

Trollwald

«Trollwald» — беларускі фольк-металёвы гурт, які узнік на аскепках «Litvintroll».

Удзельнікі

Змены

Творчасць

Пра змены ў стылі адносна «Litvintroll»:

Мы крыху перадумалі канцэпцыю. Не будзе гроўлу, я і раўці нармальна не ўмею. Музыка стане больш рок-н-рольная, трэшавая. Тэксты іншыя. Пішу цяпер больш пра тое, што хвалюе. Тэкстаў шмат назбіралася за час LitvinTroll, але ў працу яны тады не пайшлі, зноў жа Вася ставіўся да іх скептычна.

Пра песні «Litvintroll» і аўтарскія правы на іх:

Так, усе песні зарэгістраваныя на мяне. Аўтарства Васі – “Чорная панна”, “Лясун”, “Каралеўская”, “Рок-н-трол”, “Да сябра”, іх мы дакладна не будзем граць, нам чужога не трэба. Штосьці са сваіх, можа, і возьмем, але трэба будзе адаптаваць пад наш новы стыль. Той жа гроўл замяніць чыстым вакалам. Гаворкі пра гэта пакуль не ідзе, бо багата новага матэрыялу, і на яго скіраваная ўся ўвага. Наогул ёсць глабальная задума зрабіць канцэптуальны альбом на словы аднаго беларускага класіка. Больш пакуль нічога пра гэта не скажу. Працай над ім якраз зоймемся ў 2016.

Планы на будучыню:

Найперш нашага выступу 25 снежня, вельмі адказнага для нас. Пасля міні-альбома з 4 песень мы выкладзем яшчэ некалькі сінглаў, хочам зняць кліп і маем ужо ідэю. Ён не будзе ў фолькавым стылі і не такі як у “Зніча”, без мілітарызму. Гэта будзе адарваны і трэшовы кліп. Таксама думаем даць сумесныя канцэрты ў Гродне і Брэсце разам са “Знічом”. І палякі ўжо нас непакояць, запрашаюць сыграць у іх. Спадзяюся, зробім у наступным годзе той самы канцэптуальны альбом.

Назва

У інтэрв’ю была патлумачана назва гурту:

Думалі мы, думалі… Было дахалеры варыянтаў, але спыніліся на гэтым. Увогуле, яшчэ песня пра крыжака павінна была называцца “Trollwald”, калісьці так прапаноўваў Алежка [Алег Клімчанка], але некаторыя ўдзельнікі забракавалі гэты варыянт. Таму назва, напэўна, чакала свайго часу.

У іншым пра назву паведамілі наступнае:

Гэтае слова ўсплыло яшчэ калі пісалі “Чорную панну”. Алежка (Алег Клімчанка – басіст гурта, які памёр падчас канцэрта проста на сцэне 2 верасня 2012 года – заўвага С. Б.) прапаноўваў назваць “Трольвальд”, па аналогіі з Грунвальдам, адну з нашых песень, якая ўвайшла ў альбом пад назвай “Крыжак” (“Песня пра троляў – 2”). Тады таксама Вася забракаваў гэтую ідэю. Так што назва чакала свайго часу.

Творчасць

Альбомы

Trollwald

Альбом быў анансаваны ў афіцыйнай суполцы 10 чэрвеня 2019 года. Зараз ідзе сбор сродкаў на запіс альбома. Сам альбом будзе дэбютным для гурту.

Песні, якія ўвайдуць у склад альбома:

  1. Поўнач (4:52)
  2. Троль-байструк (6:07)
  3. Не гуляйце, дзеўкi, у лесе (5:38)
  4. Спынiўся час (5:00)
  5. Мёртвым не балiць (5:25)
  6. Два тролi (3:50)
  7. У гушчарах (5:19)
  8. Нявеста (6:12)
  9. У кiшэнях нуль (3:10)
  10. Праклён (5:58)

Міні-альбомы

У гушчарах (2016)

Прэзентаваны ў афіцыйнай суполцы 12 сакавіка.

  1. Intro (Уступ)
  2. Бывай!
  3. У гушчарах
  4. У кішэнях нуль
  5. “Легальныя” прысмакі

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фольк-метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе