wd wp Пошук:

Triaenodon obesus

Triaenodon obesus — адзіны від роду Triaenodon сямейства шэрых акул (Carcharhinidae) атраду кархарынападобных (Carcharhiniformes). Насяляюць у Індыйскім і Ціхім акіянах, сустракаюцца на глыбіні ад 1 да 330 м. Максімальная зарэгістраваная даўжыня — 213 см. Кончыкі плаўнікоў пафарбаваны ў белы колер. Рацыён у асноўным складаецца з касцістых рыб, галаваногіх і ракападобных. Гэтыя акулы размножваюцца жыванараджэннем(руск.) бел., а эмбрыёны сілкуюцца за кошт плацэнты. У памёце бывае да 6 нованароджаных. Днём яны аддаюць перавагу адпачынку на дне, а ўначы палююць.

Уяўляюць некаторую небяспеку для чалавека, зарэгістраваныя выпадкі нападаў, у асноўным справакаваных людзьмі. З’яўляюцца аб’ектам камерцыйнага рыбнай здабычы. Мяса і пячонка ўжываюць у ежу[1]. Павольны цыкл узнаўлення робіць гэтых рыб уразлівымі да пералову.

Зноскі

  1. Compagno, Leonard J.V. 2. Carcharhiniformes // FAO species catalogue. — Rome: Food and Agricultural Organization of the United Nations, 1984. — Vol. 4. Sharks of the World: An Annotated and Illustrated Catalogue of Shark Species Known to Date. — P. 536—537. — ISBN 92-5-101383-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рыбы Інда-Ціхаакіянскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1837 годзе
Катэгорыя·Акулы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта