wd wp Пошук:

Tornieria

Tornieria — род вымерлых яшчаратазавых дыназаўраў з сямейства Diplodocidae, які адносіцца да заўраподаў, якія жылі ў юрскім перыядзе на тэрыторыі цяперашняй Танзаніі. Упершыню апісаны палеантолагам Sternfeld у 1911 годзе.[1] Прадстаўлены адным агульнапрызнаным відам — T. africana.

Гісторыя

У 1908, палеантолаг Эберхард Фраас (Eberhard Fraas) ідэнтыфікаваў рэшткі дзвюх разнавіднасцяў заўрапод з Танзаніі, якія ён назваў Gigantosaurus robusta і Gigantosaurus africanus. Пазней у 1911 годзе іншы палеантолаг Sternfeld пераназваў танзанійскіх заўраподаў у Tornieria, робячы дзве разнавіднасці T. robusta і T. africana. Пераацэньванне Tornieria у 1961 палеантолагам Werner Janensch паказала, што адна разнавіднасць, T. africana, з’яўляецца фактычна афрыканскім відам які жыў у Паўночнай Амерыкі Barosaurus (хоць некаторыя палеантолагі не згаджаюцца з гэтай ацэнкай). Рэшткі іншага віду, T. robusta, апынулася, належалі тытаназаўру і былі пераназваны ў Janenschia.

У наш час да роду Тornieria адносіцца агульнапрызнаны від T. africana і адзін спрэчны від T. gracilis (іншая афрыканская разнавіднасць Barosaurus) з-за незразумеласці, ці з’яўляюцца Тornieria і Barosaurus сінанімічнымі.

Зноскі

  1. Sternfeld, R., 1911. Zur Nomenklatur der Gattung Gigantosaurus Frass. Sitzungsb. Gesellsch. Naturfosch. Freunde Berlin, 1911, 398.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дыназаўры Афрыкі
Катэгорыя·Дыназаўры юрскага перыяду
Катэгорыя·Дыпладацыды
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI