wd wp Пошук:

The Shard

The Shard (The Shard London Bridge, у перакладзе «Асколак шкла» або проста «Асколак») — самы высокі небаскроб у Еўропе, пабудаваны ў 2012 годзе на месцы Southwark Towers, 25-павярховага офіснага цэнтра, пабудаванага ў 1975 годзе. Цырымонія адкрыцця адбылася 5 ліпеня 2012 года.[3]

Апісанне

30 сакавіка 2012 года будынак дасягнуў сваёй верхняй адзнакі ў 310 метраў, стаўшы не толькі самым высокім будынкам у Лондане, але і самым высокім будынкам у Еўрапейскім саюзе і 45-м у свеце. На апошнім паверсе будынка размешчаны найвышэйшыя ў Вялікабрытаніі назіральная пляцоўка і галерэя. Форма будынка была распрацавана ў выглядзе нерэгулярнай піраміды, абліцаванай шклом. 95 паверхаў з офісамі, кватэрамі, кветнікамі і тэхнічнымі памяшканнямі: італьянскі архітэктар Рэнца Піяна заве сваё тварэнне «вертыкальным горадам». Небаскроб названы «Shard», што ў перакладзе азначае «асколак» і абліцаваны тысячамі шкляных панэляў, якія ззяюць на сонцы. Турыстаў на пабудаваную галоўным чынам на сродкі Катара піраміду пачнуць пускаць толькі ў лютым 2013 года.

Будаўніцтва

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 26 жніўня 2020.
  2. http://www.skyscrapercenter.com/building/the-shard/451
  3. Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Звышвысокія будынкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Небаскробы Лондана
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат