wd wp Пошук:

The Fly

«The Fly» (Муха) — песня, напісаная Джонам Медорам і Дэвідам Уайтам і выкананая Чабі Чэкерам. Яна дасягнула #7 у ЗША у чарце Білборд Поп, #11 у чарце Білборд РнБ і #35 месца ў Аўстраліі ў 1961 годзе.[1] Яна таксама трапіла на альбома Чабі «For ‘Teen Twisters Only» ў 1961 годзе.[2]

Прадзюсарам песні выступіў Кэл Мэн.

Песня так завецца, бо ў ёй засэмплаваны гук уключанай электрабрытвы, які, на думку аўтараў, падобны да гудзення мухі.

Гэты хіт быў узгаданы ў песні «Shout, Shout (Knock Yourself Out)» Эрні Марэскі ў 1962 годзе і таксама ў песні «Wah Watusi» гурта «The Orlons» у 1962 годзе.

Зноскі

  1. Chubby Checker, “The Fly” Chart Positions. Праверана 1 сакавіка 2019.
  2. Chubby Checker, For ‘Teen Twisters Only. Праверана 1 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Песні Чабі Чэкера
Катэгорыя·Артыкулы пра сінглы без вокладак
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта
Катэгорыя·Сінглы 1961 года
Катэгорыя·Песні ў жанры рок-н-рол
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта