wd wp Пошук:

The Beach Boys

The Beach Boys — амерыканскі рок-гурт. Аснову ансамбля ў гады творчай актыўнасці складалі браты Уілсаны — Браян (бас-гітара, вакал), Дэніс (ударныя) і Карл (сола-гітара, вакал), іх стрыечны брат Майк Лаў (вакал) і іх агульны сябар Алан Джардзіні (рытм-гітара, вакал); пазней да гурта далучыўся Брус Джонстан. На станаўленне музычнага стылю паўплывалі ранні рок-н-рол і вакальныя гурты 1950-х гг.

Поспех групе прынеслі гарманічныя песні ў жанры сёрф-року, якія апісваюць мора, сонечныя пляжы і спартыўныя аўтамабілі («Surfin ‘U.S.A.», «Surfer Girl», «Little Deuce Coupe»); пік папулярнасці The Beach Boys ў Амерыцы прыйшоўся на сярэдзіну 1960-х гадоў.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выканаўцы Capitol Records
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Гурты псіхадэлічнага рока ЗША
Катэгорыя·Поп-рок-гурты
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Музычныя калектывы з Каліфорніі
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША