wd wp Пошук:

Teräsbetoni

Teräsbetoni — фінскі хэві-метал-гурт, заснаваны ў Тамперэ ў 2002 годзе. Дэбютны альбом Metallitotuus быў выпушчаны ў 2005 годзе. Стыль групы шмат у чым нагадвае ранні Manowar, самі музыкі вызначаюць яго як «Тамперскі баявы метал». Прадстаўлялі Фінляндыю на Еўрабачанні 2008.

Вакаліст гурта, Ярка Ахола, раней таксама спяваў у групе Dreamtale.

Гісторыя

Ярка Ахола, Арта Ярвінен і Вильа Рантанен сустрэліся ў 2002 годзе і вырашылі стварыць групу. Яры Куоканен далучыўся ў якасці часовага бубнача, аднак пазней ён стаў паўнапраўным удзельнікам. Імя групы, Teräsbetoni, прыдумаў гітарыст Вильа Рантанен.

У 2003 годзе група апублікавала на сваім сайце першыя песні — «Тeräsbetoni», «Teräksen varjo» і «Maljanne nostakaa».[1]

У 2004 годзе Teräsbetoni правялі свой першы канцэрт, пасля чаго на афіцыйным сайце з’явілася live-версія песні «Taivas lyö tulta». На першых канцэртах гурт граў кавер-версіі песень «Rainbow In The Dark» і «Metal Warriors». У канцы года, Teräsbetoni падпісалі кантракт з лэйблам Warner Music Finland і 2 лютага 2005 года выпусцілі сінгл «Taivas lyö tulta». На працягу першага тыдня сінгл падняўся на першы радок фінскіх чартаў.

Запіс альбома «Metallitotuus» пачаўся ў студзені 2005 года, а 6 красавіка 2005 года быў выпушчаны. Альбом заняў другі радок фінскіх чартаў і пратрымаўся там 29 тыдняў. «Metallitotuus» атрымаў статус плацінавага (у Фінляндыі, гэта значыць было прададзена больш за 30 тысяч копій) у год свайго выпуску, стаўшы, такім чынам, трэцім па папулярнасці «цяжкім» альбомам Фінляндыі.

У чэрвені 2006 года быў выпушчаны альбом «Vaadimme metallia». У дзень свайго выпуску альбом атрымаў статус залатога (было прададзена больш за 15 тысяч копій).

Да групы з’явіўся цікавасць за мяжой, і самі Teräsbetoni былі зацікаўлены выступіць за межамі Фінляндыі. Таму ў 2005 годзе група прыняла ўдзел у фестывалі Wacken Open Air.

У 2008 годзе гурт прадстаўляў Фінляндыю на конкурсе Еўрабачанне 2008 з песняй «Missä miehet ratsastaa»,[2] заняўшы 22-е месца.

19 сакавіка 2008 года выйшаў трэці па ліку альбом гурта — «Myrskyntuoja».

Чарговы альбом групы, «Maailma tarvitsee sankareita», выйшаў 24 лістапада 2010 года[3] на лэйбле Sakara Records.[4] Аднак 20 жніўня 2011 года на афіцыйным сайце гурта з’явілася паведамленне аб прыпыненні творчай і канцэртнай дзейнасці групы на нявызначаны тэрмін.[5]

Зноскі

  1. Teräsbetoni Архівавана 9 красавіка 2008.. Metal from Finland.(англ.)
  2. Teräsbetoni finaalissa — YLEn sivut.(фін.)
  3. Teräsbetoni — The Story. Архівавана 16 красавіка 2009.(англ.)  «Teräsbetoni’s epic saga continues with the promise of a new album scheduled for release in the year 2010»
  4. Uutiset @ Sakara Records
  5. : Teräsbetoni : Архівавана 10 сакавіка 2012.

Спасылкі

Папярэднік:
Хана Пакарынен з песняй «Leave Me Alone»
Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2008
Пераемнік:
Waldo's People з песняй «Lose Control»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рок-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008