wd wp Пошук:

Termitotrox

Termitotrox — род тэрмітафільных пласцініставусых жукоў з падсямейства Termitotroginae. Каля 10 відаў. Трапічная Афрыка і паўднёвая і паўднёва-усходняя Азія. Дробныя жукі, як правіла, карычневага колеру (ад чырвона-бурага да чорнага), даўжыня 1-3 мм. Вочы і крылы адсутнічаюць. Вусікі 9-членікавыя з 3-членікавай булавой. Сцёгны і тазікі шырокія. Лапкі сярэдняй і задняй пары ног кароткія, складаюцца з 5 членікаў[2][3].

Біялогія

Аблігатныя тэрмітафілы, якія жывуць унутры тэрмітнікаў грыбаразводных тэрмітаў з сямействаў Termitidae (Macrotermitinae: Odontotermes Holmgren, 1912 і Protermes Holmgren, 1910). Баразёнкі і жалабкі на маршчыністым целе запоўненыя труднавыдаляемымі мікрачасцінкамі глебы, што сведчыць пра ўмовы іх пражывання. Лічынкавыя стадыі не выяўленыя[2].

Сістэматыка

11 відаў. Раней род Termitotrox і трыбу Termitotrogini адносілі да падсямейства Aphodiinae[4], цяпер іх лічаць асобным манатыпным падсямействам Termitotroginae[2][3], ці нават вылучаюць у самастойнае сямейства Termitotrogidae[5][6]. Філагенетычная пазіцыя Termitotrox унутры Scarabaeidae застаецца невыяўленай[3] .

Зноскі

  1. 1 2 Reichensperger, A. Myrmekophilen und Termitophilen aus Natal und Zululand gesammek von Dr. I. Tragardh (англ.
  2. 1 2 3 4 5 6 Krikken J. Blind, flightless termitophiles of the genus Termitotrox in East Africa: three new species with a generic review (Coleoptera: Scarabaeidae: Termitotroginae) (англ.
  3. 1 2 3 4 Maruyama, M. Termitotrox cupido sp. n.
  4. Scholtz, C. H. & V. V. Grebennikov. 2005. 12.
  5. Dellacasa, M. 1988.
  6. Eol.org: Termitotrogidae
  7. 1 2 Paulian, R. 1947.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Тэрмітафілы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI