wd wp Пошук:

SpaceX

Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.

Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на ​​мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.

З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.

Асноўныя дасягненні

Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:

Зноскі

  1. https://www.spacex.com/about
  2. https://spacexfleet.com/Octagrabber Праверана 5 кастрычніка 2021.
  3. Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures(англ.) . spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
  4. Sweet success at last for Falcon 1 rocket(англ.) . spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
  5. Musk ‘optimistic’ next Dragon flight will visit space station(англ.) . spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
  6. Kremer, Ken. Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station(англ.) , universetoday.com (2012 -05-25).
  7. SES-8 Launch Updates(англ.)  (недаступная спасылка). spaceflight101.net. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  8. Falcon 9 увайшоў у гісторыю за гадзіну, kommersant.ru, 22 снежня 2015 г.
  9. A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing(англ.) . spaceflight101.com (22 снежня 2015).
  10. The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally.(англ.)  (22 снежня 2015).
  11. Musk, Elon. Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral(англ.) , twitter.com (22 снежня 2015).
  12. Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю(нявызн.), Сайт навін «Лента.Ру» (22 снежня 2015). Праверана 25 снежня 2015.
  13. SpaceX The 1st stage of the Falcon 9 just landed on our Of Course I Still Love You droneship. Dragon in good orbit(англ.) . twitter.com (8 красавіка 2016).
  14. nashaniva.by

Спасылкі

Афіцыйны сайт SpaceX

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША
Катэгорыя·Камерцыйны касмічны палёт
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных