wd wp Пошук:

SoftBank

SoftBank Group Corp. (яп.: ソフトバンク株式会社 софутобанку кабусікі гайся?)японская тэлекамунікацыйная і медыякарпарацыя, якая працуе ў галіне ШПД, правадной і сотавай тэлефаніі, маркетынгу, фінансаў і інш. Трэці па велічыні сотавы аператар Японіі[3] пасля NTT docomo і au (KDDI). Пад брэндам SoftBank працуе больш за 600 кампаній на рынку тэлекамунікацый.

Заснавана ў Токіа 3 верасня 1981 года. У 1996 годзе кампанія інвеставала $ 1 млн у Yahoo, якія праз тры гады прынеслі $ 3 млрд. Мае капіталізацыю каля 32,8 млрд. дал. на люты 2006 года.

З чэрвеня 2008 года па верасень 2011 быў адзіным афіцыйным аператарам для iPhone ў Японіі[4]. З 2011 года au KDDI стаў другім афіцыйным аператарам для сотавых тэлефонаў Apple[5].

У траўні 2012 аператар паведаміў аб распрацоўцы смартфона з убудаваным дэтэктарам радыяцыі[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 SoftBank Group Annual Report 2018
  2. The world’s Biggest Public Companies List - Forbes
  3. 1 2
    Softbank unveils post-Fukushima radiation smartphone Архівавана 24 верасня 2015.
  4. SoftBank reaches deal with Apple to sell iPhone handsets in Japan this year, International Herald Tribune.
  5. Report: Japanese Mobile Carrier SoftBank To Lose iPhone Monopoly To KDDI

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Такійскай біржы
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Аператары сотавай сувязі Японіі
Катэгорыя·Тэлекамунікацыйныя кампаніі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных