wd wp Пошук:

Slovnaft

Від на завод з боку Новага моста

Slovnaft — славацкі нафтаперапрацоўчы завод, пабудаваны ў 1957 г. ў Браціславе. У 2000 г. Slovnaft стала часткай MOL Group, якой належыць 98,5 % акцый кампаніі. Slovnaft мае два замежныя філіялы: Slovnaft CZ у Чэшскай Рэспубліцы і Slovnaft Polska у Польшчы.

Гісторыя

Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода Apollo(славацк.) бел.. Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 г. і пераназваны ў Slovnaft у 1949 г.. У маі 1992 г. Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства. У 2000 г. Slovnaft стаў членам групы кампаній MOL Group.

Дзейнасць

У 2008 г. Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 г. Агульны аб’ём вытворчасці паліва ў 2008 г. ў параўнанні з 2007 г. зменшыўся на 1,5 %.

Назва прадукцыі 2008 г. 2007 г.
Бензін, тыс. т 1 568,7 1 617,0
Дызельнае паліва, тыс. т 2 844,1 2 863,9
Газа, тыс. т 88,5 79,7
Ліграін, тыс. т 189,9 206,6
Бітум, тыс. т 41,1 35,7
Іншыя прадукты перапрацоўкі, тыс. т 515,3 518,4
Агулам, тыс. т 5 247,6 5 321,3

Тры чвэрці прадукцыі, што вырабляе Slovnaft, экспартуецца ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Чэшскую Рэспубліку, Швейцарыю і Францыю. Экспарт складае 80 % ад агульнага даходу кампаніі. На прадпрыемстве працуе амаль 2500 чалавек.

Спасылкі

  1. 1 2 3 https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d’Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1949 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Славакіі