wd wp Пошук:

Slack

Slack — карпаратыўны месенджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[2]. Slack стаў самым хуткарослым бізнес-дадаткам у гісторыі[3].

Гісторыя

Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны Сцюартам Батэрфілдам(англ.) бел.), адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію Tiny Speck(англ.) бел., якая распрацоўвала анлайн-гульню Glitch(англ.) бел.. Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[4].

У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[5]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[6].

У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[7].

Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[8]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[9].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.crunchbase.com/organization/slack Праверана 18 ліпеня 2019.
  2. Константин Панфилов Количество активных пользователей Slack достигло 1,1 миллиона. Цукерберг позвонит (25 чэрвеня 2015). Праверана 27 чэрвеня 2015.
  3. Harry McCracken With 500,000 users, Slack says it’s the fastest-growing app ever (англ.) . Fast Company (12 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  4. Виталий Акимов Корпоративный мессенджер Slack набрал 500 тыс. пользователей за год (руск.) . РБК (13 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  5. Matt Weinberger The rise (and rise) of Slack, Silicon Valley’s hottest startup (англ.) . Computerworld.com (12 лютага 2015). Праверана 15 лютага 2015.
  6. Form S-1 Slack Technologies, Inc.. Праверана 14 ліпеня 2019.
  7. Дарья Хохлова Злоумышленники получили доступ к пользовательской базе корпоративного мессенджера Slack. Цукерберг позвонит (27 сакавіка 2015). Праверана 28 сакавіка 2015.
  8. Slack начал блокировать аккаунты пользователей за посещение Крыма.
  9. Slack извинился за блокировку посетивших Крым пользователей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2013 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)