wd wp Пошук:

Scienco kaj Kulturo

Scienco kaj Kulturo - міжнародны часопіс на мове эсперанта аб актуальных праблемах навукі, аб культуры і літаратуры. часопіс выдаецца ў Расіі і распаўсюджваецца па падпісцы ў 24 краінах.

Часопіс заснаваны ў 1995 годзе, першы нумар выдадзены ў верасні 1995 г. усяго па стану на люты 2013 года выдадзена 105 нумароў.

У перыяд з 1995 па 2011 гг. часопіс выдаваўся Еўрапейскім Універсітэтам Права JUSTO, з 2012 г. Адвакатскім бюро г.Масквы “Шило и партнёры”.

Адказны рэдактар (з 1995 па 2012 гг.) - Уладзімір Самадай, выдатны савецкі і расійскі эсперантыст, перакладчык, паэт, Ганаровы член Сусветнай арганізацыі эсперанта. З 2013 г. часопіс рэдактуе Дзмітрый Шаўчэнка, расійскі эсперантыст, прафесійны журналіст, член праўлення Сусветная асацыяцыя эсперантыстаў-журналістаў.

З 1995 па 2011 гг. - афіцыны часопіс еўрпаейскага Ўніверсітэта Права JUSTO (Масква) і Міжнароднай Акадэміі Навук Сан-Марына.

У часопісе публікуюцца матэрыялы на разнастайныя навуковыя і культурныя тэмы, напісаныя эсператныстамі і неэсперантыстамі, матэрыялы аб гісторыі эсперанта-руха, выдатных дзеячах эсперанта-руха.

Кожны нумар часопіса ўтрымлівае 48 чорна-белых старонак і чатыры поўнакаляровых старонкі вокладкі высокай паліграфічнай якасці. 24 старонкі кожнага нумара прысвечаны літаратуры: прозе і паэзіі ў арыгінале і перакладзе, рэцэнзіям, гумарэскам і разнастайным ілюстрацыям.

“Scienco kaj Kulturo” публікуе таксама і невялікія творы замежных аўтараў - вучоных і літаратараў.

Спасылкі

Гл. таксама

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2227-2704
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Часопісы ўніверсальнага зместу
Катэгорыя·Міжнародныя часопісы
Катэгорыя·Часопісы на мове эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Расіі