wd wp Пошук:

Sauber Motorsport

Sauber Motorsport — швейцарская кампанія па вытворчасці спартыўных аўтамабіляў і аўтагоначная каманда, заснаваныя ў 1970 годзе Петэрам Заўберам. У 1980-х паспяхова выступала ў гонках спорт прататыпаў, вырабляючы шасі для каманды Mercedes-Benz. Выступае ў чэмпіянаце свету па аўтагонках у класе Формула-1 з 1993 года па цяперашні час. З моманту дэбюту каманды ў Формуле-1 ніводны з пілотаў каманды не перамагаў у гонках і аніразу не заваёўваў поўл-пазішн, лепшымі вынікамі сталі два другіх месцы ў гонках Серхіё Пераса ў сезоне 2012 года і два старты з першага рада — Жана Алезі на трасе А1-рынг у сезоне 1998 года і Камуі Кабаясі у сезоне 2012 года ў Спа.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Каманды Формулы-1