S/2003 J 9 — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.
Быў знойдзены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. Спадарожнік не атрымаў пакуль афіцыйную назву.
S/2003 J 9 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 22.441.680 км за 683 дня, 6 гадзін і 58 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,269. Нахіл рэтраграднай арбіты 164,5 °. Належыць да групы Кармэ.
Дыяметр S/2003 J 9 складае каля 1 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,7 m.
Тэмы гэтай старонкі (2):