Rupicapra rupicapra tatrica - падвід серны. Прадстаўнікі падвіду жывуць у горным масіве Татры, які знаходзіцца ў Славакіі і Польшчы, а таксама ў Нізкіх Татрах у Славакііі.[1]
Падвід насяляе ва ўсіх частках Татраў: Заходнія Татры (Славакія і Польшча) і Усходнія Татры, якія складаюцца з : Высокіх Татраў (Славакія і Польшча) і Бельянскіх Татраў (Славакія), у абодвух краінах гэтыя тэрыторыі знаходзяцца пад абаронаю нацыянальных паркаў. Станам на 2006 год у межах Татранскага нацыянальнага парка (Славакія) пражывала 371 сернаў, з якіх 72 былі маладыя асобіны, а ў Татранскім нацыянальным парку (Польшча) — 117 сернаў, з якіх 27 былі маладымі асобінамі[2]. Станам на 2010 год папуляцыя аднавілася да 841 асобіны, з якіх 74 былі ягняты, 699 (57 ягнятаў) у Славакіі і 142 (17 ягнятаў) у Польшчы, што амаль дасягнула піка папуляцыі па стане на 1964 год, калі больш за 900 сернаў былі заўважаныя ў Татрах.[3]
З-за праблем выжывання падвіду ў яго натуральным арэале, з 1969 по 1976 гады яны былі штучна разведзены ў Нізкіх Татрах, размешчаных на поўдзень ад Татраў. На сённяшні дзень колькасць сернаў, якія пражываюць у Нацыянальным парку Нізкія Татры складае каля 100 асобін[1]
Год | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Папуляцыя | 352 | 200 | 162 | 160 | 205 | 333 | 345 | 422 | 486 | 488 | 532 | 701 | 720 | 841 | 929 | 1096 | 1186 |