wd wp Пошук:

Royal Plaza

Royal Plaza — небаскроб на праспекце Пераможцаў у Мінску (Беларусь). Будынак знаходзіцца на адным з галоўных праспектаў Мінска на месцы былога кафэ «Рэчанька» каля крамы «Рамонак».

Гісторыя будаўніцтва

Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2009 годзе. Аднак у самым яго пачатку, адбылося падзенне крана. Суседнія крамы не пацярпелі, бо ўдар прайшоў па датычнай. Прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны[2].

Вежа ў студзені 2012 года

У кастрычніку — лістападзе 2011 года будаўніцтва было спынена, бо была праблема з пастаўкай шкла з Літвы. У студзені 2012 года заставалася заліць два паверхі і змантаваць шпіль. Планавалася здаць аб’ект у канцы 2012 года[3]. Пазней ад літоўскай кампаніі было заяўлена, што пастаўка шкла ажыццяўляецца па графіку[4].

Вонкавы фасад вежы і прылеглая тэрыторыя былі гатовыя па просьбе ўлад да 3 ліпеня 2012 года. Шкленне вежы гатовае на 70 %[5].

15 сакавіка 2013 года ў Мінску бушаваў ураган «Хаўер», які закрануў і будоўлю небаскроба. Ад вежы з вышыні 22 паверху адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы. Супрацоўнікі і наведвальнікі крамы не пацярпелі, таксама супрацоўнікі дадалі, што гэта не першы выпадак падзення будаўнічых матэрыялаў на краму[6].

Характарыстыка

Будынак пабудаваны ў адзіным архітэктурным стылі постмадэрнізму. На 1 паверсе плануецца размясціць прасторны вестыбюль, на 2 — гандлёвыя памяшканні, на 4—30 — офісы. Таксама на 28 паверсе запланаваны рэстаран з панарамным відам на горад. Каркас будынка бязрыгельны маналітны. Фасад — шкло (празрыстае і вентыляванае), керамаграніт і граніт.

Крытыка

Вежа прызнана дысгарманічнай будовай. Яна парушае цэласнасць гістарычных ансамбляў[7]. Аднак намміністр архітэктуры Мінска заўважыў, што на праспекце Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс небаскробаў[8].

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. У цэнтры Мінска ўпаў пад’ёмны кран
  3. Royal Plaza, другі па вышыні небаскроб Мінска, увядуць у лад пазней, чым планавалі
  4. Літоўская кампанія: «Ні пра якія затрымкі паставак шкла на Royal Plaza не можа быць гаворкі»
  5. Plaza зашкляць да верасня, але вонкавы фасад будзе гатовы ўжо да 3 ліпеня
  6. Ад «небаскроба» Royal Plaza, што будуецца, адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы
  7. Восем будынкаў у цэнтры Мінска прызнаны дысгарманічнымі Архівавана 19 жніўня 2016.
  8. Намміністра архітэктуры: на пр. Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс небаскробаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·2014 год у Мінску
Катэгорыя·Праспект Пераможцаў (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Небаскробы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных