wd wp Пошук:

Rhodelphis

Rhodelphis[1] — род драпежных аднаклетачных раслінных арганізмаў, роднасных да чырвоных водарасцей і выдзеленыя ў новы тып эўкарыётаў Rhodelphidia. 2 віда.

Распаўсюджанне

Выяўленыя ў В’етнаме і Украіне. Адзін від знойдзены ў невялікім прэсным возеры ў басейне ракі Дзясна, а другі знайшлі ў марскім пяску ля берага в’етнамскага вострава, які знаходзіцца ў Паўднёва-Кітайскім моры[1][2].

Апісанне

Аднаклетачная драпежная расліна з двума жгуцікамі, якая другі раз страціла здольнасць да фотасінтэзу. Драпежнікі, якія ядуць іншых пратыстаў. У задняй частцы клеткі мае ілжэножкі, з дапамогай якіх паглынае не толькі бактэрый, але і іншых эўкарыёт. Бясколерныя драпежныя жгуціканосцы, роднасныя да чырвоных водарасцей. Сапраўдных хларапластаў выявіць не ўдалося нават з дапамогай электроннай мікраскапіі. Але на малекулярным узроўні знайшліся некалькі бялкоў, звязаныя з хларапластамі (напрыклад, ферэдаксін(руск.) бел., які звычайна ўдзельнічае ў фотасінтэзе). Магчыма ў іх усё-такі ёсць нейкі бескаляровы, маленькі і рудыментарны першасны хларапласт. Мітахондрыі маюць трубчастыя крысты(руск.) бел., у той час як для раслін, як правіла, характэрныя пласціністыя крысты[1][2].

Класіфікацыя

Вядома 2 віды. Род быў упершыню апісаны ў 2019 годзе групай расійскіх, канадскіх і нямецкіх пратыстолагаў. З дапамогай малекулярна-генетычнага аналізу транскрыптомаў(руск.) бел. было даказана, што на эвалюцыйным дрэве эўкарыёт гэтыя віды з’яўляюцца сястрынскай групай па адносінах да ўсіх чырвоных водарасцей. Больш таго, яны размяшчаюцца на філагенетычным дрэве супергрупы Archaeplastida ля самога яго аснавання, хоць і не ў самога кораня. Іх выяўленне вылучае гіпотэзу аб агульным міксатрофным аднаклетачным продку чырвоных водарасцей і зялёных раслін, які харчаваўся і за кошт фотасінтэтычнай пластыды, і фагатрофна. Род Rhodelphis быў вылучаны ў асобны тып эукарыёт (Rhodelphidia nom. nov.)[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Сергей Ястребов. Открыт хищный родственник красных водорослей (руск.) . 30 июля 2019. Elementy.ru[ru]. Праверана 30 ліпеня 2019.
  2. 1 2 3 Gawryluk Ryan M. R., Denis V. Tikhonenkov, Elisabeth Hehenberger, Filip Husnik, Alexander P. Mylnikov(руск.) бел., Patrick J. Keeling(англ.) бел.. Non-photosynthetic predators are sister to red algae (англ.)  // Nature(руск.) бел. : Часопіс. — 2019. — DOI:10.1038/s41586-019-1398-6 Published 17 July 2019

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Драпежныя расліны
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Эўкарыёты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай