wd wp Пошук:

Qantas

Qantas Airways Limited (ASX: QAN) (вымаўляецца /ˈkwɒntəs/ — /квонтэс/) — самая вялікая авіякампанія Аўстраліі. Мае мянушка «Лятучы Кенгуру» («The Flying Kangaroo»). Штаб-кватэра авіякампаніі знаходзіцца ў Сіднеі. Заснаваная ў 1920 годзе, займае другое месца ў спісе найстарэйшых дзеючых авіякампаній свету (пасля KLM), і найстарэйшай у англамоўным свеце. Qantas з’яўляецца публічнай кампаніяй, акцыі якой гандлююцца на біржы ASX.

Першапачатковая назва «QANTAS» з’яўляецца абрэвіятурай ад «Queensland And Northern Territory Aerial Services» («Авіяперавозкі Квінслэнда і Паўночных Тэрыторый») і дазваляе судзіць пра тое, з чаго пачалася дзейнасць авіякампаніі.

Паводле даследавання Skytrax, у 2008 годзе Qantas па выніках галасавання заняла трэцяе месца ў спісе лепшых авіякампаній свету. Гэта лепш, чым 5-е месца ў 2007 годзе, але горш другога месца, якое яна займала ў 2005 і 2006 гадах.[1]

Зноскі

  1. Singapore Airlines Named Airline of the Year in World Airline Awards(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Авіякампаніі Аўстраліі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Oneworld
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Аўстралійскай біржы