wd wp Пошук:

Public Enemy

«Public Enemy» (скарочана «PE»; з англ. — «Вораг грамадства») — амерыканскі хіп-хоп-гурт з Лонг-Айленда, вядомы сваімі палітызаванымі тэкстамі, крытыкай СМІ і актыўнай цікавасцю да праблем афраамерыканскай супольнасці. Іх візітнай карткай з’яўляецца кампазіцыя «Fight the Power», якая ўпершыню прагучала ў фільме Спайка Лі «Рабі, як трэба!» (1989).

Пасля выпуску скандальнага і радыкальнага альбома «It Takes a Nation of Millions to Hold Us Back» (1988) яны абышлі Run-D.M.C. як самы авангардны праект у асяроддзі хіп-хопа. У адрозненне ад эратычнага эскапізму N.W.A, тэксты Public Enemy былі прысвечаны вострасацыяльным тэмам і заклікалі слухачоў займаць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Зноскі

  1. http://rateyourmusic.com/list/zootvc15/artists_and_genres_that_influenced_u2__the_first_postmodern_rock_band_/
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Хіп-хоп
Катэгорыя·Музычныя калектывы ЗША