wd wp Пошук:

Psiphon

Psiphon — бясплатны інструмент для абыходу цэнзуры ў Інтэрнэце з адкрытым зыходным кодам, у якім выкарыстоўваецца спалучэнне тэхналогій абароненай сувязі і абфускацыі (VPN, SSH і HTTP-проксі). Psiphon — гэта цэнтралізавана кіраваная і геаграфічна разнастайная сетка з тысяч проксі-сервераў, якая выкарыстоўвае арыентаваную на прадукцыйнасць архітэктуру з адным ці некалькімі пераходамі.

Psiphon спецыяльна распрацаваны для падтрымкі карыстальнікаў у краінах, якія лічацца «ворагамі Інтэрнэту». Кодавая база распрацавана і падтрымліваецца карпарацыяй Psiphon, Inc., якая кіруе сістэмамі і тэхналогіямі, распрацаванымі для таго, каб дапамагчы карыстальнікам Інтэрнэту бяспечна абыходзіць сістэмы фільтрацыі кантэнту, якія выкарыстоўваюцца урадамі для ўвядзення цэнзуры ў Інтэрнэце.

Першапачатковая канцэпцыя Psiphon (1.0) была распрацавана кампаніяй Citizen Lab ва Універсітэце Таронта на аснове папярэдніх пакаленняў праграмных сістэм вэб-проксі, такіх як сістэмы «Бяспечная сетка» («Safe Web») і «Ананімайзер» («Anonymizer»), у якіх маюцца свае недахопы.

У 2007 годзе ў Антарыа была заснавана незалежная карпарацыя Psiphon, Inc., якая распрацоўвае перадавыя сістэмы і тэхналогіі абыходу цэнзуры. Psiphon, Inc. часам супрацоўнічае з Citizen Lab(англ.) бел. ў навукова-даследчых праектах, праз партнёрства Psi-Lab[1][2].

Зноскі

  1. Blocking-resistant communication through domain fronting
  2. Psiphon Launch – Let the revolution begin!

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ананімныя сеткі
Катэгорыя·Свабоднае сеткавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Крыптаграфічнае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2004 годзе