wd wp Пошук:

Post tenebras lux

Сцяна Рэфармацыі у Жэневе
**Post tenebras lux** — лацінская фраза, перакладзеная як *Пасля цемры святло* або **Post tenebras spero lucem** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): Спадзяюся на святло пасля цемры) у версіі [Вульгаты](/Вульгата "Вульгата") ([Іёв.](/Кніга_Іёва "Кніга Іёва")17:12).

Фраза была прынята як кальвінісцкі дэвіз, і была пасля прынята як дэвіз усяго Рэфармацтва, а таксама горада Жэневы, Швейцарыя. Дэвіз выгравіраваны на Сцяне Рэфарматараў у Жэневе і на Помніку гугенотам у ПАР.

Фраза Post tenebras lux была дзяржаўным дэвізам Чылі, перш чым яе замянілі іспанскай Por la razón o la fuerza (ісп.: Правом или силой). Таксама фраза з’яўляецца дэвізам амерыканскага каледжа American International College у Спрынгфілдзе (Масачусетс), адным з дзвюх дэвізаў амерыканскага каледжа Robert College у Стамбуле і дэвізам універсітэта Externado de Colombia у Багаце.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі
Катэгорыя·Рэфармацыя