wd wp Пошук:

Porsche 912

Porsche 912 — гэта спартыўны аўтамабіль, выпускаўся кампаніяй Porsche з 1965 па 1969 год. Прыйшоў на змену мадэлі 356 як больш танная мадыфікацыя Porsche 911, прычым 912 першапачаткова выпускаўся ў большых вытворчых аб’ёмах.

Porsche 912

Перадумовай да распрацоўкі аўтамабіля паслужыла тое, што Porsche 911 каштаваў значна даражэй свайго папярэдніка — Porsche 356. Таму адразу ж пасля пачатку вытворчасці ў 1964 годзе мадэлі 911 з 6-цыліндравым апазітным маторам кампанія Porsche прымае рашэнне пачаць выпуск больш даступнага аўтамабіля.

5 красавіка 1965 года Porsche афіцыйна пачаў вытворчасць мадэлі 912 у кузаве купэ[1]. Пазней (восенню 1966 года) з’явілася мадыфікацыя Porsche 912 Targa са здымным дахам. У тым жа годзе Porsche 912 стаў 100-тысячным аўтамабілем выпушчаным кампаніяй Porsche.

Аўтамабіль пабудаваны на шасі з выкарыстаннем кузава ад 911, меў 4-цыліндравы рухавік ад 356. Акрамя гэтага ад мадэлі 356 у салоне былі ўсталяваны сядзенні і сістэмы абагравання і абдзімання.

Знешне аўтамабіль з 4-цыліндравым рухавіком не адрозніваўся ад старэйшай мадэлі з 6-ю цыліндрамі. Ад мадэлі 911 захаваліся таксама шасі і незалежная падвеска на амартызацыйных стойках спераду і дыяганальны рычаг падвескі ззаду.

Спачатку ў машыне 912 была 4-ступеністая скрынка перадач, але праз кароткі час пасля пачатку вытворчасці была прапанавана і 5-ступеністая скрынка. Нягледзячы на тое, што ён не валодаў дынамікай мадэлі з 6-цыліндравым рухавіком, яго максімальная хуткасць складала 192 км / г. Выкарыстанне рухавіка ад мадэлі 356 было не толькі эканамічна выгадна, але і вырашалася пытанне з памяншэннем вагі. У параўнанні з 6-цыліндравым рухавіком мадэлі 911 вага машыны з 4-цыліндравым рухавіком скараціўся на 130 кг і складала 935 кг.

Дзякуючы нізкай цане, продажы 912 перасягнулі 911 на працягу першых гадоў вытворчасці. У першы год прададзены 6.401 асобнік Porsche 912 — удвая больш, чым 911[2]. Аднак, неўзабаве аўтамабіль паступова выцяснялі мадэллю 911, якая імкліва даганяла 912 па ліку продажаў да таго часу, пакуль не перавысіла гэты лік. Пасля абнаўлення лінейкі Porsche з даданнем больш магутнай 911S і менш дарагога 911T, кіраўніцтву кампаніі здалася залішняй мадэль 912 і ў 1969 годзе мадэль 912 была заменена на Porsche 914.

За пяць гадоў было выпушчана 30.300 асобнікаў, з якіх 2.562 — Targa[2].

Porsche 912E

Porsche 912E

Праз шэсць гадоў, у 1976 годзе, 912 адрадзілася ў Паўночнай Амерыцы пад індэксам 912E (завадскі індэкс 923) для часовай замены 914, у той час, як распрацоўка афіцыйнай замены — 924 — набліжалася да завяршэння. Мадэрнізаваная машына «912» павінна была падаграваць цікавасць амерыканцаў да прадукцыі фірмы да выхаду навінкі. Прапаноўваўся дадзены варыянт толькі для рынку ЗША.

912E меў рухавік Volkswagen з паветраным астуджэннем аб’ёмам 2,0 л, які раней ўсталёўваўся на 914/4.

Гэтая мадэль не была камерцыйна паспяховай і фактычна 912Е прынесла прадпрыемству больш выдаткаў, чым прыбыткаў. Няўдалае з’яўленне і невысокая магутнасць мадэлі 912Е прывялі да канчатковага спынення выпуску.

Усяго было выраблена 2099 аўтамабіляў «912Е»[3].

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі

Porsche 912: 912 (Coupé & Targa) 912 E (Coupé)
Рухавік: 4-цыліндравы, апазітны, чатырохтактны
Аб'ём: 1582 см³1972 см³
Дыяметр цыліндру x Ход поршню: 82,5 x 74 мм94 x 71 мм
Магутнасць пры аб/хв: 66 кВт (90 к.с.) пры 580066 кВт (90 к.с.) пры 4900
Ступень сціску: 9,3 : 17,6 : 1
Астуджэнне: Паветранае
Скрынка перадач: 4-ох ці 5-ступеністая5-ступеністая
Прывад: Задні
Кузаў: Апорны, сталёвы — купэ ці тарга
Памеры Д x Ш x В: 4163 x 1610 x 1320 мм4291 x 1610 x 1320 мм
Колавая база: 2211 мм2271 мм
Снараджаная маса: 970 кг1050 кг
Максімальная хуткасць: 185 км/г177 км/г
Паскарэнне 0 – 100 км/г: 13,5 с13,5 с

Аўтаспорт

Хоць аўтамабіль ствараўся для вулічнай язды, ён таксама ўдзельнічаў у ралі. У 1967 годзе Porsche 912 пад кіраваннем незалежнага кіроўцы Сабіслава Засады(польск.) бел. Сабіслава Засады атрымаў перамогу ў «Еўрапейскім чэмпіянаце ралі» у класе Touring.

Зноскі

  1. Porsche Service Bulletin, Subject: Introduction of Vehicle Type 912. Stuttgart-Zuffenhausen, Germany: Porsche AG. April 27, 1965.
  2. 1 2 http://www.autobild.de/klassik/artikel/porsche-912-1878389.html Autobild Klassik – Aschenputtel (ням.)
  3. http://catalog.aw.by/porsche/912/

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі Porsche
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай