wd wp Пошук:

Pony Time

«Pony Time» («Час поні») — песня, выпушчаная Донам Кавэем і Джонам Беры (удзельнікам ранейшай вакальнай групы Кавэя, «The Rainbows»), а запісаная ў 1960 годзе Кавэем і ягонай групай «The Goodtimers».

Але ж песня дасягнула найбольшага поспеху, калі яе перазапісаў у 1961 Чабі Чэкер. У ягоным выкананні яна ўзнялася на #1 у Білборд Хот 100 (гэта быў другі такі ягоны поспех пасле песні «The Twist» у 1960 годзе). Так жа сама гэты хіт трапіў на #1 у Білборд РнБ.[1]

Песня спарадзіла новы танец, поні, танцуючы які выканаўцы выглядалі так, быццам яны скакалі на кані. А фраза «Boogety Shoe» («бугі-башмак») з песні была запазычана Беры Мэнам у ягоны хіт «Who Put the Bomp» (1961).

Зноскі

  1. Whitburn, Joel (2004). Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. Record Research. p. 114.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра сінглы без вокладак
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта
Катэгорыя·Песні ў жанры рок-н-рол
Катэгорыя·Сінглы 1961 года
Катэгорыя·Песні Чабі Чэкера