wd wp Пошук:

Pomacanthus arcuatus

Pomacanthus arcuatus — трапічная марская рыба з сямейства Pomacanthidae.

Апісанне

Рыба даўжынёй да 50 см. Афарбоўка цела светла-шэрага колеру з цёмна-шэрай плямай на кожнай лусцы. Горла, грудныя і брушныя плаўнікі цёмна-шэрыя. У хваставога плаўніка маецца блакітная аблямоўка. Морда белая. Спіна і анальны плаўнікі маюць ніткападобныя падаўжэнні.

Маладыя рыбы чорныя з пяццю жоўтымі вертыкальнымі палосамі на целе.

Распаўсюджанне

Жыве ў трапічнай і субтрапічнай заходняй Атлантыцы, ад узбярэжжа Бразіліі да Фларыды, у паўночнай частцы Карыбскага мора, у Мексіканскім заліве. Часам яго можна сустрэць ля ўзбярэжжа Новай Англіі. У рыб вялікая тэрыторыя плошчай больш за 1 000 м², на якой яны жывуць часцей парамі.

Харчаванне

Харчуецца губкамі, асцыдыямі, імшанкамі, гідроіднымі, Gorgonaria, Zosteraceae і водарасцямі.

З-за сваёй афарбоўкі гэты від не ўтрымліваюць у акварыумах. Аднак у Карыбскім моры яе выкарыстоўваюць у ежу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Акунепадобныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе