wd wp Пошук:

Polyommatus coridon

Polyommatus coridon — дзённы матылёк з сямейства блакітніц. Відавы эпітэт coridon дадзены ў гонар умоўнага імя аркадскіх пастухоў з твораў старажытнарымскіх паэтаў.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла — 14-19 мм Размах крылаў 30-35 мм. Крылы самцоў блакітна-серабрыстыя, з даволі шырокай цёмнай аблямоўкай, самак — цёмна-бурыя[1]. На ніжнім баку задніх крылаў дробныя не датыкальныя плямы трохкутнай формы, афарбаваныя ў чырвоны колер. Бахромка крылаў з цёмнымі ўстаўкамі.

Жыве на квітнеючых крэйдавых схілах і вапнавых пагоркаў. Матылёк сустракаецца на кветках складанакветных і гнаявой жыжцы. Лёт матылькоў ў чэрвені—жніўні.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на большай тэрыторыі Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Сардзінія, Славакія, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Эстонія, Югаславія), Каўказ, Крым, Турцыя (еўрапейская частка), у тым ліку поўдзень Еўрапейскай Расіі, у тым ліку Калужскую, Маскоўскую, Разанскую і Тульскую вобласці[2].

Размнажэнне

Самка адкладае яйкі на кармавыя расліны, дзе яны зімуюць. Вусень валасісты, сінявата-зялёнай афарбоўкі, з спінной і бакавой палоскамі жоўтага колеру і радамі жоўтых кропак. Галава вусеня чорная. Вусені развіваюцца вельмі павольна, часам да чатырох месяцаў. Некаторыя жывуць у мурашніку і сілкуюцца лічынкамі мурашак. Кармавыя расліны — вязель (Coronilla), Hippocrepis, некаторыя іншыя бабовыя. Вусені сустракаюцца з мая па ліпень. Кукалка брудна-бура-жоўтага колеру.

Падвіды

Падобныя віды ў Еўропе

Зноскі

  1. urral.ru
  2. БЕСХРЫБЕТНЫЯ Ў ЧЫРВОНАЙ КНІЗЕ МАСКОЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта