wd wp Пошук:

Podocarpus henkelii

Podocarpus henkelii — від хвойных раслін сямейства Podocarpaceae.

Распаўсюджанне, экалогія

Краіны распаўсюджання: Малаві; ПАР; Танзанія; Зімбабвэ. Гэта дрэва, якое расце ў горных вечназялёных дажджавых лясах, часта на стромкіх скалістых схілах, на вышынях ад 1300 м і 2000 м над узроўнем мора.

Выкарыстанне

Гэты від з’яўляецца каштоўнай крыніцай драўніны, але не настолькі распаўсюджаны, каб мець вялікае эканамічнае значэнне. Драўніна выкарыстоўваецца для будаўніцтва канструкцый і сталярных вырабаў, а таксама мэблі. У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы і Зімбабвэ яго звычайна высаджваюць як дэкаратыўнае дрэва, таксама яго часта высаджваюць у паўднёвай Каліфорніі.

Пагрозы і ахова

Няўстойлівая высечка ўяўляе асноўную пагрозу для гэтага віду, асабліва ў Танзаніі. Гэты від сустракаецца ў некалькіх невялікіх ахоўных тэрыторыях.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Хвойныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дрэвы