wd wp Пошук:

Pinus arizonica

Pinus arizonica — від хвойных дрэў роду Хвоя (Pinus).

Распаўсюджанне

Расце ў паўночнай Мексіцы, на паўднёвым усходзе Арызоны, паўднёва-захадзе Нью-Мексіка і заходнім Тэхасе.

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй 25—35 м, з дыяметрам ствала да 1,2 м. Ігліца ў пучках з 3, 4 або 5 іголак, пучкі па 5 іголак найбольш распаўсюджаныя. Шышкі па адной, у пары або ў мутоўках па тры, 5—11 см даўжынёй.

Насенне цёмна-карычневае, даўжынёй каля 6 мм, з крыльцам 20—25 мм.

Таксанамія

Раней разглядалася як варыянт віду Pinus ponderosa, з якой часта гібрыдызуецца. У цяперашні час лічыцца асобным відам.

Мае як мінімум тры падвіды (разнавіднасці):

Выкарыстанне

Драўніна выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу і паліва. Інтэнсіўныя рубкі значна скарацілі памеры хваёвых лясоў дадзенага віду, асабліва ў Мексіцы.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хвоя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі