wd wp Пошук:

Parnassius apollonius

Parnassius apollonius — дзённы матылек з роду Parnassius, сямейства Паруснікі (Papilionidae).

Апісанне

Размах крылаў 51-72 мм. Даўжыня пярэдняга крыла 37-45 мм[1]. Асноўны фон крылаў самцоў — чыста белы, у самак — з шэрымі лускавінкамі[1][2]. Уздоўж вонкавага краю крылаў размяшчаецца шэраг чорных плям з выразнымі контурамі. Чорныя плямкі ля краю задняга крыла ў асноўным круглявыя, як і чырвоныя. Чырвоныя плямы на крылах з цёмнай аблямоўкай. Іх колькасць вар’іруе ад 5 да 7 на кожным крыле[1].

Арэал

Паштовая марка Узбекістана, 2006

Матылёк шырока распаўсюджаны ў горных масівах Сярэдняй Азіі і на паўднёвым усходзе Казахстана. Арэал распасціраецца ад паўднёва-заходняй Сібіры — Кастанайская вобласць, Какчатаўская вобласць у Казахстане, на поўдзень — Заходні Алтай: адгор’і Нарымскага і Курчумскага хрыбтоў Тарбагатай, Саўра, Джунгарыя, Цянь-Шань і Паміра-Алай[3].

Біялогія

Сустракаецца на добра прагрэтых камяністых схілах у перадгор’ях на вышынях 400—1000 м н.у.м[3]. У Какчатаўскай вобласці сустракаецца ў стэпах на схілах пагоркаў і надпоймавых тэрас. У годзе дае адно пакаленне[3]. Час лёту з мая да першай паловы чэрвеня[3].

Цыкл развіцця

Вусень чорны, аксаміцісты, з двума яркімі чырвонымі плямамі на кожным з сегментаў. Харчуецца на Pseudosedum lievenii, Sedum, Scabiosa.[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Коршунов Ю. Булавоусые чешуекрылые Урала, Сибири и Дальнего Востока: определитель и аннотации. — Новосибирск: ЗСГВХ, 2000. — 218 с.
  2. Ламперт. Атлас бабочек и гусениц. — Минск: Харвест, 2003. — 735 с. — 5000 экз. — ISBN 985-13-1664-4
  3. 1 2 3 4 5 Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 33. — ISBN 5-87317-115-7.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Паруснікі