wd wp Пошук:

Oxyura leucocephala

Oxyura leucocephala — птушка сямейства качыных.

Агульная характарыстыка

Паштовая марка Казахстана

Прысадзістая качка сярэдніх памераў. Даўжыня 43 — 48 см, маса 500—900 грамаў, даўжыня крыла ў самцоў 15,7 — 17,2 см, самак — 14,8 — 16,7 см, размах крылаў 62 — 70 см. Афарбоўка самца ў шлюбным уборы вельмі характэрная: белая галава з невялікай чорнай «шапачкай», блакітная, «ўздутая» ля падставы дзюба, афарбоўка цела складаецца са спалучэння цёмна-рудога, бурага, карычневага і вохрыстага колераў з дробным цёмным крапам у выглядзе бязформеннага сыпу або струйкаватага малюнка. У самкі афарбоўка ў цэлым як у самца, але галава таго ж колеру, што і астатняе цела і больш бурых тонаў у афарбоўцы; характэрныя светлыя падоўжныя палосы на шчоках, дзюба шэрая. У самца ў летнім уборы дзюба становіцца шэрай, чорная «шапачка» на галаве становіцца шырэй. Вясной і летам сустракаюцца самцы з амаль чорнай галавой з розным развіццём белага на шчоках — ад асобных пёраў да цалкам развітых плям; дзюба ў іх шэрая або блакітная, — гэта, хутчэй за ўсё, аднагадовыя птушкі. Маладыя падобныя на самку, але некалькі менш, а палосы на шчоках і пярэдняя частка шыі светлыя, амаль белыя. Пухавічкі цёмна-бурыя са светлымі палоскамі на шчоках. Ва ўсіх уборах і узростах адрозніваецца характэрнай манерай плаваць з паднятым амаль вертыкальна клінаватым хвастом з жорсткіх пёраў.

Адзіны абарыгенны прадстаўнік свайго падсямейства Oxyurinae у Палеарктыцы. Згодна з чырвоным спісам саюза аховы прыроды (Red List IUCN) лічыцца знікаючым відам (Endangered, EN).

Распаўсюджанне

Паштовая марка Узбекістана

Арэал палеарктычны, мазаічны, моцна фрагментарны. Распаўсюджаны ад Іспаніі і Марока ў Міжземнамор’і да заходняга Кітая і заходняй Манголіі. Вылучаюць 4 асноўных біягеаграфічных папуляцыі, межы паміж якімі дрэнна вывучаны[1]:

  1. Пералётная азіяцкая — раёны размнажэння ахопліваюць, галоўным чынам, Казахстан і паўднёвую Расію, зімоўкі — у Перадкаўказзі і Прыкаспіі, Заходняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ва Усходняй Еўропе на захад да Грэцыі.
  2. Пералётная ўсходне-азіяцкая — зімуюць у Пакістане, гняздуюцца, верагодна, у Манголіі, Усходняй і, збольшага, Заходняй Сібіры.
  3. Аселая папуляцыя ў Іспаніі.
  4. Аселая папуляцыя ў Паўночнай Афрыцы.
Oxyura leucocephala

Лад жыцця

Уся жыццё птушка праходзіць на вадзе, яна ніколі не выходзіць на сушу. Характэрнай асаблівасцю віду з’яўляецца яе манера плаваць з паднятым вертыкальна хвастом. Пры небяспецы гэтая качка апускаецца ў ваду вельмі глыбока, так што з вады тырчыць толькі верх спіны. Птушка выдатна нырае і плавае, праплываючы пад вадой 30-40 м. Вынырнуўшы з вады, тут жа здольная нырнуць яшчэ, нырае ціха, без усплёску, як быццам тоне. Узлятае неахвотна, з доўгага разбегу супраць ветру. Лётае неахвотна, пры небяспецы аддае перавагу занырванню.

Харчаванне

Корміцца саўка, пераважна, па начах, занырвая на розную глыбіню. Харчуецца гэтая качка малюскамі, воднымі насякомымі і іх лічынкамі, чарвякамі, ракападобнымі, лісцем і насеннем воднымі раслінамі. Даследаванні ў Іспаніі[2] паказалі, што важным складнікам рацыёну птушкі з’яўляюцца бентасныя лічынкі званцоў.

Зноскі

  1. SCOTT D. A. AND ROSE P. M. (1996) Atlas of Anatidae Populations in Africa and Western Eurasia.
  2. Sánchez, M. I., Green, A. J. & Dolz, C. The diets of the White-headed Duck Oxyura leucocephala, Ruddy Duck O. jamaicensis and their hybrids from Spain // Bird Study.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фаўна Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0