wd wp Пошук:

Obie

Obie Awards або Off-Broadway Theatre Awards — амерыканская штогадовая тэатральная прэмія, якая прысуджаецца нью-ёркскім тэатральным дзеячам і трупа за «оф-брадвейскія»[en] і «оф-оф-брадвейскія»[en] пастаноўкі. Прэмія лічыцца адной з прэстыжных тэатральных прэмій у ЗША, падобна прэміям «Тоні» і «Драма деск»[en].

Гісторыя

Прэмія «Обі» была заснаваная ў 1955 годзе нью-ёркскім штотыднёвікам «Голас гарадка»[en] для заахвочвання пачынанняў і дасягненняў у галіне тэатральнай справы у Нью-Ёрку і ўручаецца штогод з 1956 года. Спачатку ўручалася газетай «Голас гарадка» толькі акцёрам і калектывам тэатраў у Нью-Ёрку.

У 1964 годзе ў намінацыі прэміі «Обі» былі уключаны і «оф-брадвейскія» пастаноўкі, паколькі да гэтага часу значна вырасла роля Оф-Брадвея як пляцоўкі, на якой перад выхадам на Брадвеі выпрабоўваліся камерцыйныя пастаноўкі.

У верасні 2014 года прэмія была ўручана сумесна з Крылом амерыканскага тэатра[en][1]. Паколькі прэмія «Тоні» ахоплівае пастаноўкі на Брадвеі, узнагарода «Обі» ахоплівае пастаноўкі за межамі Брадвея і за межамі Оф-Брадвея[en].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Gans, Andrew. «American Theatre Wing and Village Voice Will Co-Present Annual Obie Awards» playbill.com (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатральныя прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Obie