wd wp Пошук:

Novus ordo seclorum

Зваротны бок Вялікай пячаткі ЗША

Novus ordo seclorum (лац.) — даслоўна азначае «новы парадак вякоў» (эры, эпохі).

Гэты дэвіз знаходзіцца на адваротнаму баку Вялікай пячаткі ЗША і аднадоларавай купюры. Упершыню гэтыя словы былі апублікаваны ў якасці дэвізу ў 1782 годзе. «Новы сусветны парадак»  — няправільны іх пераклад. У гэтым выпадку яны гучалі б так: лац.: «Novus ordo mundi».

Гэтыя словы з’яўляюцца намёкам на 5 і 4 эклогі паэта Вяргілія Марона Публія (Publius Vergilius Maro): Magnus ab integro saeclorum nascitur ordo[1] — «Нанава сёння часоў зачынаецца велічны лад». Чарлз Томсан, стваральнік дзяржаўнай пячаткі ЗША, калісьці напісаў, што гэтыя словы асабліва выразна апісваюць усе распачынанні новай эры ЗША[2].

Адваротны бок Вялікай пячаткі ЗША з гэтым дэвізам з 1935 года адлюстроўваецца на аднадоларавых купюрах.

Гл. таксама

Зноскі

  1. P. Vergilius Maro, Eclogues (ed. J. B. Greenough)
  2. www.etymonline.com — Etymology-Dictionary

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы ЗША
Катэгорыя·Дэвізы
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі